<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?>
<FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:xlink="http://www.w3.org/1999/xlink">
    <description>
        <title-info>
            <genre>antique</genre>
                <author><first-name>Оскар</first-name><last-name>Ўайлд</last-name></author>
            <book-title>Сімфонія ў жоўтым</book-title>
            
            <lang>en</lang>
            
            <sequence name="№18 “Некаторыя любяць паэзію”" number="1" />
        </title-info>
        <document-info>
            <author><first-name>Оскар</first-name><last-name>Ўайлд</last-name></author>
            <program-used>calibre 2.56.0</program-used>
            <date>19.7.2017</date>
            <id>1d8d8fe0-ab6b-4d88-990d-6b9ec1c507e3</id>
            <version>1.0</version>
        </document-info>
        <publish-info>
            <publisher>Prajdzisvet.org</publisher>
            <year>0101</year>
            
        </publish-info>
    </description>
<body>
<section>
<p><strong>Оскар Ўайлд</strong></p>

<p><strong> </strong></p>

<p><strong>Сімфонія ў жоўтым</strong></p>

<p><emphasis>Вершы</emphasis></p>

<p><strong> </strong></p>

<p><strong>Канцанэта</strong></p>

<p>(Canzonet)</p>

<p>За вартавога</p>

<p>Не будзе мне
грыфон:</p>

<p>Няма нічога</p>

<p>У пастуха здавён;</p>

<p>Каменняў-звадаў</p>

<p>Не сыплю для
забаў —</p>

<p>І ўсё ж наядаў</p>

<p>Я спевам чараваў.</p>

<p>Рачная
роўнядзь...</p>

<p>Хай флейта зноў
пяе,</p>

<p>Хай слых твой
поўняць</p>

<p>Мелодыі мае.</p>

<p>Твой твар лілейны
—</p>

<p>Дзівоснай белаты,</p>

<p>Пах чарадзейны</p>

<p>Забрала ў амбры
ты.</p>

<p>Адкінь трывогу,</p>

<p>Бо Гіяцынт памёр,</p>

<p>Лясному богу</p>

<p>Не панаваць з тых
пор.</p>

<p>Не плач, даволі:</p>

<p>Знік фаўн з
лясных аркад</p>

<p>І Пан ніколі</p>

<p>Не вернецца
назад.</p>

<p>А руж спакусных,</p>

<p>Што зацвілі ў
тваіх</p>

<p>Чырвоных вуснах,</p>

<p>Гілас бы не
спасціг.</p>

<p>Дрыяды ў кроне</p>

<p>Не завядуць
гульні,</p>

<p>Дзень сумны тоне</p>

<p>У срэбнай цішыні.</p>

<p><emphasis>пераклад з ангельскай</emphasis> — Кацярына Маціеўская</p><empty-line /><p><strong>Магіла Шэлі</strong></p>

<p>(The Grave of
Shelley)</p>

<p>Нібы над хворым
шэрагі лампадаў,</p>

<p>Паўсталі кіпарысы
над плітой.</p>

<p>Тут сыч пануе ў
цемрадзі густой</p>

<p>І яшчарка ўцякае
ад паглядаў.</p>

<p>Тут чырванеюць
макі, кветкі звадаў,</p>

<p>Тут, нібы ў схове
пірамід нямых,</p>

<p>Нябачны ў цемры,
Сфінкс ля пасткі сціх —</p>

<p>Злавесны
вартаўнік тваіх прысадаў.</p>

<p>Што праўда,
спачываць па смерці міла</p>

<p>Ў зямлі
маўклівай, вечнай маці сну,</p>

<p>Але табе мілейшая
магіла</p>

<p>У моры, дзе гукае
рэха дну,</p>

<p>Дзе караблі
змагае віру сіла,</p>

<p>Дзе хвалі стромам
прайграюць вайну.</p>

<p><emphasis>пераклад з ангельскай</emphasis> — Кацярына Маціеўская</p><empty-line /><p><strong>Impression du Voyage</strong></p>

<p>(Impression du
Voyage)</p>

<p>Было сапфірным
мора. Як апал,</p>

<p>Гарэла неба, і ў
святле апала</p>

<p>Мы ўзнялі
ветразь: ветрам нас імчала</p>

<p>На ўсход, да
шызых берагоў і скал.</p>

<p>І я імклівым
вокам прыкмячаў</p>

<p>Закінф, яго алівы
і затокі,</p>

<p>Аркадскі схіл,
уквечаны й высокі,</p>

<p>І Лікеон, які ў
снягах маўчаў.</p>

<p>Трапеча ветразь —
лёгка караблю!</p>

<p>Плюскоча мора
ўнізе за бартамі,</p>

<p>Плюскоча над
кармою смех дзяўчат —</p>

<p>І больш ні гуку.
Ўспыхне далягляд</p>

<p>І сонца ў мора
спусціцца за намі,</p>

<p>Тады на грэцкі
бераг я ступлю!</p>

<p><emphasis>пераклад з ангельскай</emphasis> — Ганна Янкута</p><empty-line /><p><strong>Сімфонія ў жоўтым</strong></p>

<p>(Symphony in Yellow)</p>

<p>Як жоўты матылёк,
па мосце</p>

<p>Марудна омнібус
паўзе,</p>

<p>Нібыта жамяра ў
смузе,</p>

<p>То тут, то там
праходзіць хтосьці.</p>

<p>І з жоўтым грузам
сена баржы</p>

<p>Да цьмянай
прыстані нясе,</p>

<p>Хавае верфі
пакрысе</p>

<p>Туман — накідка з
жоўтай саржы.</p>

<p>І жоўтыя лісты
зляталі —</p>

<p>Кружляў ля вязаў
Тэмпла рой,</p>

<p>І бледнай Тэмзы
пада мной</p>

<p>Нефрытавыя беглі
хвалі.</p>

<p><emphasis>пераклад з ангельскай</emphasis> — Ганна Янкута</p><empty-line /><p><strong>La mer</strong></p>

<p><emphasis>(La mer)</emphasis></p>

<p>Між вантамі плыве
бялюткі дым,</p>

<p>Бы злога тыгра
вока, месяц дзікі</p>

<p>На грывах цёмных
хмар стварае блікі,</p>

<p>Што свецяцца ў
зімовым небе тым.</p>

<p>Каля штурвала
рулявога здань</p>

<p>У пякельнай цемры
бачыцца дакладна;</p>

<p>Дрыжыць у труме
карабля бязладна</p>

<p>Стальнога штока
глянцавая грань.</p>

<p>Адбітак шторм
пакінуў дзе-нідзе,</p>

<p>З вялізным
караблём ён звёў рахункі:</p>

<p>Плывуць, як абтрапаныя
карункі,</p>

<p>Струмені жоўтай
пены па вадзе.</p>

<p><emphasis>пераклад з ангельскай</emphasis> — Ірына Пінхасік</p><empty-line />
</section>

</body>
</FictionBook>